Археологические памятники




д. Коревичи  Фальварок "У Рыся"



Каменныя магілы перыяду сярэднявечча (XIV – XVI стагоддзі)
У в.Вілейшы Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці (помнік археалогіі, з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі “3”, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 413В000473 у адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578) размешчаны за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, за 180 м на поўнач ад геадэзічнага знака (геаграфічныя каардынаты знака – даўг. 52˚.59΄.27΄΄.190.; шыр. - 24˚.17΄.49΄΄.203.). 
Тэрыторыя помніка – 1800 м2. Паўднёва-усходняя мяжа помніка пачынаецца за 180 м на поўнач ад геадэзічнага знака, шырыня помніка (на захад) складае 30 м, даўжыня (на поўнач) – 60 м. Помнік размешчаны ў лесе на прыродным узвышшы, а таксама на схіле і ў яго падножжа.

Каменны могільнік
У в.Вялікая Свянціца Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці (помнік археалогіі, з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі “3”, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 413В000474 у адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578) размешчаны ва ўрочышчы Чырвоны Гай.
Тэрыторыя могільніка – 8085 м2. Могільнік размешчаны на высокім прыродным узвышшы за 180 м на паўднёвы ўсход ад царквы. Могільнік па перыметры акружаны ровам – гэта штучна зробленая мяжа з’яўляецца мяжой зоны аховы культурнага слоя і адначасова ахоўнай зонай помніка.

Селішча перыяду сярэднявечча (XII – XVII стагоддзі)
У в.Качкі Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці (помнік археалогіі, з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі “3”, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 413В000477, у адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578) размешчана на паўночнай ускраіне вёскі.
Тэрыторыя селішча – 120000 м2. Помнік лакалізаваны на паўночнай ускраіне вёскі. Яго паўночнай мяжой з’яўляецца грунтовая дарога каля левага берага р. Калонкі. Усходняя мяжа знаходзіцца за 500 м ад маста праз раку, заходняя – за 250 м ад маста праз раку, паўднёва-усходняя мяжа супадае з лініяй агародаў, паўднёвая – падымаецца на ўзвышша і даходзіць да прыватных участкаў, паўднёва-заходняя мяжа знаходзіцца на адлегласці да 60 м ад дарогі з в. Гаркаўшчына ў в. Качкі. 

Каменныя магілы перыяду позняга сярэднявечча (XIV – XVIII стагоддзі) 
На ўсходняй ускраіне вёскі Палуянкі Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці (помнік археалогіі, з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі “3”, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 413В000479 у адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578) размешчаны на ўсходняй ускраіне вёскі 
Тэрыторыя могільніка – 2420 м2. Могільнік размешчаны на ўскрайку высокага марэннага ўзвышша. Натуральнымі межамі помніка з’яўляюцца схілы ўзвышша з паўднёвага, усходняга і паўночнага бакоў. Акрамя таго, паўднёвая мяжа помніка праходзіць па мяжы кар’ера. Заходняя мяжа гісторыка-культурнай каштоўнасці знаходзіцца на адлегласці 55 м ад пачатку ўзвышша.

Каменныя магілы (XIV – XVI стагоддзі)
У в.Студзенікі Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці (помнік археалогіі, з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі “3”, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 413В000488 у адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578) размешчаны на ўсходняй ускраіне вёскі.
Тэрыторыя могільнніка – 2761 м2. 
Могільнік размешчаны на невысокім пагорку. Схілы пагорка з паўночна-усходняга, паўночнага і паўночна-заходняга бакоў з’яўляюцца натуральнымі межамі могільніка. З паўднёва-заходняга боку тэрыторыя могільніка абмежавана кар’ерам (які знішчыў частку гісторыка-культурнай каштоўнасці). 

Гарадзішча (X – XIII стагоддзі)
У в.Хрустава Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці (помнік археалогіі, з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі “3”, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 413В000488 у адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578) размешчана за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі. 
Тэрыторыя гарадзішча – 680 м2. Гісторыка-культурная каштоўнасць займае паўночную мысавую частку марэннага ўзвышша, ад працягу якой яно адрэзана ровам шырынёй больш 20 м. Пляцоўка гарадзішча авальнай формы памерамі 40 х 17 м, выцягнута з поўначы на поўдзень.

Каменны могільнік (XIV – XV стагоддзі)
У в.Ятвеск Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці (помнік археалогіі, з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі “3”, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 413В000491 у адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578) размешчаны за 1,2 км на поўнач ад вёскі.
Тэрыторыя могільніка – 3823,75 м2. Межы гісторыка-культурнай каштоўнасці: усходняя мяжа – грунтовая дарога ўздоўж поля, паўднёвая – па лініі нежылога дома; заходняя – на адлегласці 5-25 м ад дарогі да царквы, паўночная – мяжа прыватнай гаспадаркі. 

Стаянкі перыяду каменнага і бронзавага вякоў, селішчы перыяду сярэднявечча (XIV–XVIII стст.)
Каля в. Грыцкі (Грыцкі 1/2 і Грыцкі 3) Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці (помнікі археалогіі, з’яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі “3”, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 413В000476 у адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578) – гэта шматкультурны і розначасовы археалагічны комплекс, які складаецца з:
Стаянка і селішча Грыцкі 1/2 размешчана праз 0,25 км амаль на поўнач і 0,5-0,7 км на паўночны-ўсход ад паўночнай ускраіны вёскі (крайняй паўночнай хаты на дарозе Свіслач-Поразава), праз 0,1-0,5 км на паўночны-ўсход і ўсход ад маста праз р. Свіслач на пясчаных павышэннях правага берага ракі. 
Тэрыторыя помніка – 80000 кв.м. Заходняй мяжой помніка з’яўляецца асфальтавая дарога Свіслач-Поразава. З паўднёвага боку ён абмежаваны забалочаным руслам ракі, з паўночнага – межамі пясчаных павышэнняў. Асноўная плошча знаходак прыпадае на тэрыторыю паміж дарогай і дзвюма меліярацыйнымі каналамі і дасягае памераў каля 200х400м (з Пн на Пд і З на У).

Стаянка і селішча Грыцкі 3 
Размешчана на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі, якая выцягнута з паўночнага-захаду на паўднёвы-усход уздоўж русла р. Свіслач, праз 0,05 км на паўднёвы-ўсход ад маста на дарозе Свіслач-Поразава, на пясчаных павышэннях левага берага ракі. 
Заходняй мяжой помніка з’яўляецца асфальтавая дарога Свіслач-Поразава. З паўночнага боку ён абмежаваны забалочаным руслам ракі, з паўднёвага і паўднёва-ўсходняга – агародамі і гаспадарчымі пабудовамі вёскі. Асноўная канцэнтрацыя знаходак прыпадае на плошчу 200х300 м (з Пн на Пд і З на У). Тэрыторыя помніка – 60000 кв.м.

Камень-следавік перыяд бронзавага веку г.п.Поразава, 1 км на паўднёвы захад ад пасёлка.
Стаянка перыяду каменнага і бронзавага вякоў, селішча перыяду сярэднявечча 
Каля в. Ранявічы (Ранявічы 1) Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці (помнік археалогіі, з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі “3”, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 413В000486 у адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578) размяшчаецца праз 0,1 км на поўдзень і паўднёвы-ўсход ад вёскі, 0,2 км на паўднёвы-захад ад маста праз раку на асфальтавай дарозе, на павышэннях левага берага р. Свіслач. 
Тэрыторыя помніка – 25000 кв.м. Помнік выцягнуты ўздоўж цячэння ракі па лініі ПнЗ–ПдУ на 0,25 км, а з ПдЗ на ПнУ на 0,1 км. Ён абмежаваны з паўночнага боку асфальтавай дарогай, з усходняга - палявой дарогай да хутара і руслам ракі. Заходняя і паўднёвая мяжа помніка вызначаюцца па канцэнтрацыі знаходак, якія заканчваюцца на вяршыні пагорка за лініяй электраперадач. 

Стаянка перыяду каменнага і бронзавага вякоў, селішча перыяду сярэднявечча 
Каля в. Ражкі
(Ражкі 1) Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці (помнік археалогіі, з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі “3”, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 413В000485 у адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578) размяшчаецца праз 1,3-1,9 км на паўночны-захад-захад ад заходняй ускраіны в. Ражкі, праз 0,35-0,4 км на поўдзень і паўднёвы-усход ад маста на грунтовай дарозе Ражкі-Грыцавічы, праз 0,2 км ад дарогі ў напрамку да русла ракі, на правым і левым берагах р. Свіслач.
Тэрыторыя помніка – ад 35000 да 80000 кв.м. Помнік выцягнуты ўздоўж цячэння р. Свіслач па лініі ПнЗ–ПдУ да 0,35-0,4 км, а з ПдЗ на ПнУ да 0,1-0,2 км. Асноўная канцэнтрацыя знаходак на правабярэжжы прыпадае на павышаны ўчастак паміж дзвюмя меліярацыйнымі каналамі і займае плошчу каля 100х350 м. Тут межы помніка абмежаваны прыроднымі контурамі павышэння і забалочаным руслам ракі. На левабярэжжы р. Свіслач на працягу 40 м у агаленнях берага сустракаецца значная колькасць ганчарнай керамікі і прасочваецца культурны пласт магутнасцю да 0,3 м.

Бескурганны могільнік
(помнік археалогіі, з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі “3”, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 413В000487 у адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578)
(XI–XIII ст.) Размяшчаецца помнік на паўднёвай ускраіне вёскі в. Сакольнікі. Па выніках работы археолагаў у 2010 годдзе помнік не лакалізаваны.