Слоўнік мясцовых назваў (мікратапонімаў)
Агароднікі – частка вёскі. На гэтым пагорку
раней былі агароды.
Атножка – месца ў Белавежскай пушчы.
Калі заканчваецца светлы лес з мохам, пачынаецца густы, непралазны лес, вакол
якога балоцістая глеба. Паходжанне мікратапоніма не высветлена.
Ашыўкі – хутар. Як сцвярджаюць старыя
людзі, раней у гэтай мясцовасці было шмат майстроў па шыццю. Ас) дзеяслова
,,шыць " пайшла назва.
Баб'я гара – узвышша ў лесе. Як сцвярджаюць
старыя людзі вёскі,
на гэтым месцы ў гады ВАВ фашысты расстралялі шмат жанчын, на гэтым жа месцы аднавяскоўцы іх і пахавалі.
на гэтым месцы ў гады ВАВ фашысты расстралялі шмат жанчын, на гэтым жа месцы аднавяскоўцы іх і пахавалі.
Бажкова гара – узгорак. Гэты ўзгорак
знаходзіцца на месцы былога хутара Бажкі. Самога хутара ўжо даўно няма,
застаўся ўзгорак, невысокі і вельмі доўгі. Ад назвы хутара і пайшла назва
ўзгорка. Месца знаходзіцца каля вёскі Раманаўцы.
Барок – лес. Знаходзіцца каля вёскі
Раманаўцы. Мажліва, такую назву бор атрымаў з-за сваіх невялікіх памераў.
Буква Ш(а) – возера. Назва паходзіць ад
формы возера: па выгляду возера нагадвае літару “ш".
Бутляранка – кар'ер. Ён знаходзіцца ў канцы
вёскі. Назва мікратапоніма не высветлена.
Бычкі – хутар. Народная назва
сучаснага хутара Ашыўкі. У вёсцы жылі і жывуць зараз людзі з прозвішчам Бычок,
адсюль і назва.
Бэзы – хутар. Мікратапонім паходзіць
ад назвы расліны бэз. На хутары раней расло шмат бэзу, адсюль і назва хутара.
Бязводнікі – вёска. У мінулыя часы гэта быў
хутар, паблізу якога не было ніякіх водных аб'ектаў. Адсюль і назва (без вады).
Варанкоў дол – месца ў лесе. На гэтым участку
раней былі пасевы асобных людзей. Магчыма, усе яны насілі прозвішча Варонка,
таму што і сёння ў вёсцы жывуць людзі з такім прозвішчам.
Вераб'ёў дол – поле. Ёсць меркаванне, што
назва поля пайшла ад назвы птушкі верабей, вялікую колькасць гэтых птушак можна
было часта сустрэць на гэтым месцы.
Гаейка – гай. Мажліва, такую назву гай
атрымаў з-за сваіх маленькіх памераў. Гай гэты быў вельмі прыгожым, таму людзі
так ласкава пачалі яго называць.
Гаёўка – месца, дзе пачынаецна пушча.
Назва мікратапоніма пайшла аб прозвішча лесніка Гаёвы, які некалі тут жыў.
Глушкі – вёска. Старыя людзі вёскі
сцвярджаюць, што раней тут было бязлюднае, дзікае, далёкае ад дарог,
неабжытае, ,,глухое” месца.
Глыбокае – лес. Існуе дзве версіі
паходжання назвы: у даўнія часы на гэтым месцы быў глыбокі роў; лес гэты вельмі
густы ці, як кажуць людзі, глыбокі, у ім лёгка можна заблукаць.
Дзятлы – хутар. Есць некалькі версій
паходжання назвы: у гэтым месцы жыло шмат людзей з прозвішчам Дзяцел; каля
хутара расло шмат дрэў, на якіх гняздзілася вялікая колькасць дзятлаў.
Закасцёлак – месца ў вёсцы. Як сцвярджаюць
людзі, на гэтым месцы ў даўнія часы пабудавалі касцёл, які быў пасля спалены.
Зараслі – частка лесу. Мікратапонім
паходзіць ад дзеяслова зарасці. Гэта частка лесу, зарослая густым хмызняком,
адсюль і назва.
Каланая – вёска. Вёска знаходзіцца ў
непасрэднай блізасці ад рэчкі Калонка, ад назвы рэчкі і пайшла назва вёскі.
Калейка – узвышша. Знаходзіцца за вёскай
Грынкі ў лесе. У тым месцы раней праходзіла чыгунка.
Калонка – рэчка. Назва паходзіць ад
прозвішча чалавека Калонскі, які раней жыў паблізу рэчкі.
Клеціск – частка лесу. Раней на гэтым
месцы размяшчалася вёска. Назва паходзіць ад слова ,,клець” - загароджа ў хляве
для свіней.
Ліхасельцы – вёска. Былая назва сучаснай
вёскі Каліноўская. Мяркуюць, што раней там сяліліся нядобрыя (ліхія) людзі,
адсюль і назва.
Лозы – хутар. Мікратапонім паходзіць
ад назвы расліны лаза. На хутары раней расло шмат лазы, адсюль і назва хутара.
Лужа – возера. Верагодна, што назеу
возера атрымала з-за сваіх малых памераў. Возера выкапалі жыхары вёскі
Якушоўка, каля гэтай вёскі яно і знаходзіцца.
Маяк – месца ў лесе. Гэта невялікі
ўчастак лесу, які знаходзіцца наўзгорку і які з 'яўляецца арыенцірам для людзей.
Нага – лес. Невялікая па памерах
частка лесу назву атрымала ад прозвішча чалавека Нага, сядзіба якога
знаходзілася ў тым месцы ў даўнія часы. Знаходзіцца паблізу вёскі Раманаўцы.
Новы мост – мост. Яго пабудаваліў
цяперашнія часы, адсюль і назва.
Пасадка – частка лесу. Знаходзіцца
адразу перад Пясчанкай. Гэту частку лесу людзі пасадзілі самі.
П'яны вугал – месца ў лесе. На гэтым месцы
людзі з вёскі ўжо на працягу многіх год адзначаюць розныя святы.
Пясчанка – лес. Назва паходзіць ад
назоўніка пясок. Глеба ў лесе пясчаная (жоўты пясок).
Раманаўцы – вёска. Існуе дзве версіі
паходжання назвы: людзі мяркуюць. што назва паходзіць ад імя Раман, чалавека,
які першы засяліўся ў гэтай мясцовасці; у даўнія часы, калі на месцы вёскі была
пушча, тут арганізоўваліся паляванні для царскай сям 'і Раманавых - ад гэтага
прозвішча і пайшла назва вёскі.
Трубы – дарогі. Дзве паралельныя
дарогі ў лесе, паміж якімі праходзяць трубы, праз якія качалі бензін.
Тры сасны – узгорак. На гэтым узгорку
расце невялікая колькасць дрэў. Сярод гэтых дрэў вылучаюцца тры высокія і
прыгожыя сасны. Старыя жыхары расказвалі, што ў часы Вялікай Айчыннай вайны
каля вёскі разбіўся савецкі самалёт. Лётчыкі загінулі, і жыхары вёскі пахавалі
іх за вёскай, у тым месцы, дзе раслі тры сасны.
Фермерка – узгорак. На гэтым месцы
размяшчаецца ферма вёскі Раманаўцы, адсюль і назва.
Фёдарава возера – вадаём. Каля возера жыве
чалавек, прозвішча якога Фёдараў. Некаторыя жыхары сцвярджаюць, што ён і
выкапаў гэта возера.
Чортавы вілы – паляна. На гэтай паляне ёсць
тры сасны, якія растуць вельмі блізка адна ад другой; іх ствалы выгнутыя і
разам па форме яны нагадваюць вілы. Адсюль і назва мікратапоніма. Месца
знаходзіцца ў лесе каля вёскі Раманаўцы.
Чортаў роў – углыбленне ў зямлі. Гэта месца
знаходзіцца за вёскай каля лесу. Старыя людзі сцвярджаюць, што рова гэтага
спачатку не было. а праз нейкі час ён там з'явіўся - утварыўся сам. Раней
жыхары вёскі верылі, што яго за адну ноч выкапаў чорт - адсюль і назва.
Якушоўка – вёска. Назва паходзіць ад
прозвішча Якуш (Якушаў). Раней у вёсцы жылі людзі з такім прозвішчам.
Ясюкля – лес. Паходжанне мікратапоніма
не высветлена.
Яцвеск – хутар. Варыянт афіцыйнай назвы
Ятвеск. Лічыцца, што назва вёскі пайшла
ад назвы племені ,,яцвягі”.
(па матэрыялах навукова-даследчай работы "Тапаніміка вёскі Грынкі і бліжэйшых мясцін. Слоўнік мясцовых назваў" вучаніцы 9 класа ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Грынкаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа” Варабей Дар’і.
Кіраўнік: педагог дадатковай адукацыі, настаўнік геаграфіі Барэль Сяргей Пятровіч).
(па матэрыялах навукова-даследчай работы "Тапаніміка вёскі Грынкі і бліжэйшых мясцін. Слоўнік мясцовых назваў" вучаніцы 9 класа ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Грынкаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа” Варабей Дар’і.
Кіраўнік: педагог дадатковай адукацыі, настаўнік геаграфіі Барэль Сяргей Пятровіч).